Старонка:Беларускі правапіс (1943).pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Частка І

А. Правапіс гукаў — галосных і зычных

§ 1. Правапіс галосных гукаў

1. Правапіс о, э, я.

Правіла 1. У беларускай мове о і э чуваць і пішуцца толькі пад націскам; не пад націскам заміж о і э чуваць і пішацца а: стол — сталы́, ко́сы — каса́, го́ры — гара́, рэ́чка — рака, цэ́гла — цаге́льня, стрэ́хі — страха́ і г. д.

Правіла 2. Этымалёгічнае я не зьмяняецца на е у залежнасьці ад націску: сьвя́та — сьвяткава́ць; яр — яравы́, ярына; мя́кіш — мяккаваты; я́сень — ясянёвы; вя́зка — су́вязь, за́вязь; я́сна — вы́ясьнена; пяць — пяцігадо́вы, пяцёрка, апая́саны — по́яс; падрабя́зны — дро́бязь; ця́га — цягну́ць, а таксама: бо́язна, баязьлівы, за́яц, па́мяць, ме́сяц, ты́сяча, по́гляд, вы́гляд, до́гляд, Пры́пяць, ясака́р, ве́ялі, се́ялі, та́ялі, зьве́яна, пасе́яна, ве́ялка, се́ялка (ад: ве́яць, се́яць, та́яць), дзе́вяць, дзе́сяць і др.

УВАГА: Этымалёгічнае я у слове глядзець чародуецца з націсьненым е: глядзе́ць — гле́дзячы, прадугле́дзець.

2. Склады перад націскам

Правіла 3. а) У першым складзе перад націскам заміж этымалёгічнага е (ё) заўсёды пішацца я: ве́чар — вячэ́ра, ве́ліч — вялі́кі, лес — лясьнік, зе́млі — зямля́, сёлы — сяло́, сёстры — сястра́, азёры — азяры́на, нёс — нясу́, вёз — вязу́, а таксама: няма́, цяпе́р, няха́й, дзявя́ты, дзяся́ты і г. д.

б) у другім складзе перад націскам е замяняецца на я толькі тады, калі у першым няма а або я: навучо́ны, лясьнікі́, далячыня́, пявуны́, няшыро́кі, вялічы́няў, бязупы́нна, бядуна́, лятуце́ньне, мятусьня́, сястрына́, цяплыня́ і г. д.

в) Калі-ж у першым складзе ёсьць а (я), дык у другім пішацца