Старонка:Беларускі правапіс (1943).pdf/51

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Зачыняйце шчыльна дзьверы!

За праўду, за шчасьце, за лепшую долю вазьміся, мой дружа, пастой!

Ой коню, мой коню, заграй пада мною!

3) Пасьля звароткаў або выклічнікаў, прыкл.:

Браты! хай кажны пасьпяшае — адно нам думаць і рабіць.

Вясна, вясна! не для мяне ты.

Трах-трах! — чуваць з высокага бору.

Лес! аб чым шумяць вяршыны? Лес! што шэпчаш, векавы?


§ 3. Пытальнік (?)

Правіла 3. Пытальнік ставіцца пасьля пытальнага сказу, прыкл.:

Ці ня вецер гэта звонкі у тонкіх зёлках шапаціць?

Або мо сухі, высокі ля ракі чарот шуміць?

Хто у прыпар дажджу ня рад?

УВАГА: У выпадках злучэньня пытальна-клічнай інтанацыі ставяцца абодвы знакі — пытальнік і клічнік, прыкл.:
Куды толькі думка тая матку не заносіць?!
Што ёсьць на сьвеце мілей за цябе, узрост маладога жыцьця?!


§ 4. Шматкроп’е (…)

Правіла 4. Шматкроп’е ставіцца:

1) для азначэньня перарванай або няскончанае мовы, прыкл.:

Гэта праўда… Жыцьцё само паказвае. Кіруе… Людзі, што дробныя часткі магутнай, вялізнай машыны… Закон, непарушаны закон жыцьця… (М. Зарэцкі).

Ты ужо уходзіш, браце, у годы… Колькі табе будзе?

2) Шматкроп’е ставіцца, калі прыводзяць цытату не з пачатку сказу, або працяг цытуецца ня поўнасьцю, прыкл.:

«На Нямізе снапы сьцелюць галавамі», успамінае пясьняр «Слова аб палку ігаравым», … «жыцьцё кладуць на таку … Нямігі крывавыя берагі не дабром былі засеяны».


§ 5. Коска (,)

Правіла 5. Коска ставіцца у сказе:

1) Для аддзяленьня аднолькавых часьцінаў сказу, калі яны нязьвязаныя непаўторнымі злучнікамі: і, ды (= і), або, ці; калі-ж