Старонка:Беларускі правапіс (1943).pdf/49

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Шевченко), Ціханаў (а ня Тіхонов), Дзеркачоў (а не Деркачев), а таксама: Міклошыч, Кара-Джорджэвіч, Караджыч, Позднышаў, Кастрама, Разань, Жытомір, Цьвер, Уладзікаўказ, Пабіянцы і г. д.

УВАГА: Іншая фанэтызацыя іншаславянскіх собскіх іменьняў і прозьвішчаў не дапушчаецца, прыкл.: Талстой (а не Таўсты), Удалой (а не Удалы), Волкаў (а ня Воўкаў), Позднышаў (а ня Познышаў), Постнікаў (а ня Поснікаў), Счастліўцаў (а ня Шчасьліўцаў), Берднікаў (а ня Бернікаў), Нікітскі (а ня Мікіцкі), Рузскі (а ня Рузкі) і г. д.

в) іншамоўных

Правіла 131. Іншамоўныя (неславянскія) іменьні, прозьвішчы і геаграфічныя назовы запісваюцца паводля беларускага правапісу напісаньня іншамоўных словаў.

Афэлія, Афэнбах, Араніенбаум (прав. 109).

Карузо, Лёкарно, Анунцыё, Разарыё, Лёнгфэлё, Эміліё, Антарыё (прав. 110).

Вэрсаль, Сэнэгаль, Філёдэльфія, Гергард, Гетынген, Капэнгаген, Палермо, Каледонія, Гегель, Тэгеран (прав. 111).

Мальер, Т’ер, Жус’е, Тард’е (прав. 113).

Цымэрвальд, Рым, Рыга, Шыраз (праве. 114).

Азія, Аспазія, Пэрсія (прав. 114).

Мюзэта, Дуклё, Дусальдорф, Турынгія (прав. 115).

Рака Усуры, рэспубліка Урагвай (прав. 116).

Аўэрбах, Аўстэрліц, Шапэнгаўэр, Нордаў, Фаўст, Бічэр-Стоў (прав. 118).

Фойербах (прав. 119).

Ляйпцыг, Ляйбніц, Райн, Шляйхер, Айхенвальд (прав. 120).

Лёндан, Лёкарно, Брусэль, Мішэль, Поль, Заля (прав. 121, 122).

Тодар, Атэны, Тэадор (прав. 123).

УВАГА: На выпадак дакладнейшае перадачы неславянскіх і славянскіх іменьняў, прозьвішчаў і геаграфічных назоваў, пераважна малаведамых і малапашыраных, дапушчаецца і аўтэнтычнае напісаньне.