Старонка:Беларускі правапіс (1943).pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вым з ім вінавальным склоне множнага ліку пры цьвярдой і зацьвярдзелай асновах маюць канчатак -ыя, а пры мяккой і пры задняязычнай аснове (на г, к, х) — канчатак -ія: старыя дубы, новыя кнігі, разумныя словы; летнія дні, сінія моры; даўгія дні, сухія галіны, кароткія словы і г. д.

Правіла 57. Прыметнікі усіх родаў у множным ліку маюць аднолькавыя канчаткі, напр.:

1) у родным склоне -ых пры зацьвярдзелай і цьвярдой аснове, іх пры мяккай і пры задняязычнай аснове (на г, к, х): старых дубоў, новых кніг, разумных словаў, летніх дзён, сініх мораў; даўгіх шляхоў, сухіх галін, кароткіх словаў;

2) у творным склоне канчаткі -ымі, -імі: старымі дубамі, новымі кнігамі, разумнымі словамі, летнімі днямі, сінімі морамі, даўгімі днямі, сухімі галінамі, кароткімі словамі і г. д.;

3) у месным склоне прыметнікі маюць канчаткі, аднолькавыя з родным склонам -ых, -іх, прыкл.: у старых дубох, у новых кнігах, на разумных словах; аб летніх днёх, у сініх морах, пры даўгіх днёх, на сухіх галінах, у кароткіх словах г. д.

ІІІ. Правапіс суфіксаў у прыметніках

Правіла 58. а) Калі карэнь прадметніка канчаецца на н, і ад гэтага прадметніка утвараецца прыметнік з суфіксам н, дык у напісаньні прыметніка захоўваецца два н: корань — карэнны, сьцяна — насьценны, ячмень — ячменны, камень — каменны, конь — конны, чыгун — чыгунны, машына — машынны, дзень — штодзённы, раён — раённы, рэмень — раменны, палатно — палаценны.

Але калі у васнове прадметніка няма н, дык у вытвараным ад яго прыметніку пішацца адно н: шкло — шкляны, дзерава — дзеравяны, дрэва — драўляны, хата — хатні.

б) Прыметнікі маюць падвойнае н таксама у суфіксах -енн, энн: вогненны, здаравенны, страшэнны.

УВАГА: Два н пішацца у прыметніках, утвораных ад прадметнікаў ніякага роду на мя: імя — іменны, займя — займенны і займеньнік, плямя — пляменны і пляме́ньнік, цемя — цемянна́я (косьць).

в) Прыметнікі са зьмяншальным або ласкальным значаньнем маюць суфіксы -еньк, эньк, -аньк, напр.: сіненькі, маленькі, беленькі, новенькі, даражэнькі, добранькі і г. д.

Пасьля зацьвярдзелых зычных пад націскам пішацца -эньк, не пад націскам -аньк, напр.: старэ́нькі, прыго́жанькі.

Пасьля задняязычных г, к, х звычайна пішацца -еньк: лёгенькі, мя́кенькі, сухе́нькі, ці́хенькі і г. д.

Правіла 59. Калі аснова скарочанага прыметніка мужчынскага роду канчаецца на злучэньне двух зычных, дык паміж гэ-