Старонка:Беларускі правапіс (1927).pdf/75

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Гэта старонка не была вычытаная

пакрыты на гасьцінцы беразьняк. Уюцца думкі смутным ро—м. Песьн—й душу весялі. За хвал—мі хвалі бягуць. За га—м пачыналася роўнае поле. Пасьпех — людз—м на сьмех. Грады зарасьлі зельл—м. Бачаньн—м жорава ня зловіш. Некім жал—м павявала ад старэнькае хаты. Вада патрэбна і расьлінам, і стварэньн—м. На зямлі жыве многа ўсялякіх стварэньн—ў. З шчасьц—м добра і грыбы зьбіраць. Ліхадзе—м на безгалоўе, а добрым людз—м на здароўе. Конь прывязан повадам, а госьць полудн—м. З надзе—й сеем жыта мы ўвосень; з надзе—й сустрачаем выраі вясной. Ой пад га—м зеляненькім здаўся мне сон дзівенькі! На ўсходзе неба грала полым—м пажару. Блескам-дрыгаценьн—м зорка замігала. Як я пол—м іду, колас гнецца ка мне. Чорныя хмары па неб— плывуць. Колас нязжаты на нів— стаіць. Вучэньне паможа змагацца з нядол—й, з нявол—й.

5. Клічны склон.

Правіла 30. У значэньні клічнага склону часта ўжываецца назоўны склон: Паслухай, братка! Годзе маркоціцца, хлопцы, дзяўчаты! Гніся, кум, ня гніся, а каля кішэні павярніся!

У іменьнях жаночага і ніякага роду клічны склон заўсёды аднолькавы з назоўным, напр.: Літва, родная зямелька! Жальцеся, звонкія струны! О, поле, поле, хто цябе ўсеяў мёртвымі касьцямі?

Клічны склон мае свае асобныя канчаткі толькі ў іменьнях мужч. роду.

А) У клічным склоне іменьнікі мужч. роду адзіночнага ліку маюць канчаткі: 1) у—ю, 2) е—а.

1. Канчатак у маюць:

а) іменьнікі з асноваю на к: братку, галубочку, дубочку, коніку, лебедзіку, хлопчыку, чалавечку, сынку, дзядзьку і інш.

б) іменьнікі з асноваю на зацьвярдзелыя гукі — ж, ш, ч, р: мужу, крыжу, вужу, пісару, гаспадару, бору, яшчару, Лукашу і інш.

Канчатак ю маюць усе іменьнікі з мяккай асновай (з мяккім зычным перад канчаткам) і з канчаткам й (ёт) у назоўным склоне: коню, прыяцелю, селезьню, кавалю, дурню; краю, гаю, раю, гультаю, дабрадзею, пакою, караваю і інш.