Старонка:Беларускі правапіс (1927).pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

На мура—ку смачная трава. Стора— пазьбіраў стру—кі. Падаро— была вельмі ця—кая. Калёсы паставілі ў шала—. Му—-нябо—чык усплыў на думку. Уздыхнула ця—ка матка. Пад лавай стаяла ра—ка.

ЗАДАЧКА 9-ая. Спісаць і паставіць, дзе трэба, літары г—х, з—с.

Лё—ка стала на сэрцы. Блі—ка відаць, да далёка дыбаць. Люлі, люлі, люлі, пале— кот па дулі! Абы як прышло, лё—ка і з рук сышло. Бегала ліска каля лесу блі—ка. Ежце, да ў вочы ня ле—ьце! Сірацінка сьлё—кі льле. Цягнецца дарожка ву—кая, крывая. На страсе выра— мо—. Ты мо— дзерці мо—. Пачалася ка—ьба. Маро— адмарозіў нос. Яму паслалі адка—. Сьне— ад сонца тае ўлёт. Сабаку прывязалі на ланцу—. Прылё— на часіну сапачыць. Мы чыталі ка—ку. Сказаў ка—ку з прыка—каю. Мя—ка сьцеле, да мулка спаць. Маладзік малады, ро— залаты… Маро— — сто пудоў на во—. Ні про—ьбаю, ні гро—ьбаю. Начлежнікі паехалі на начле—. Сусед ехаў уле— цы. Няма нам палё—кі. Бяз подма—кі блінца не сьпячэш. Вера— цьвіце ў верасьні. Сухія трэ—кі скора загарэліся. Вось уле— у цёмны ле—! Лепш хлеб з вадою, як піро— з бядою. Пераво—чык перавё— нас на другі бера—. На вуліцы было гра—ка. Апанас чытаў раска—. Адзінокая бяро—ка схінулася над рэчкай.


Гукі д, т, дз, дж.

Правіла 8. 1) У беларускай мове няма мяккіх зычных д і т, бо яны зьмяніліся на мяккія дз і ц: сад — садзіць, сьвет — сьвеціць; дзень, ціха, піць, даць, дзеці, дзядзька.

2) Для азначэньня гукаў дз і дж пішацца па дзьве літары, але трэба памятаць, што вымаўляюцца яны не паасобку, а зараз: дзень, сяджу, гляджу.

Практыкаваньне 10. Сьвет вялік, а ў сьвеце людзі. Сьвеціць, да ня грэе. Хто пытае, той ня блу-