§ 19. Правапіс складаных слоў.
Правіла 50. 1) У складаных словах злучальныя гукі о—е, чуваць выразна толькі пад націскам, напр.: куро́дым, сыро́вадка, сухе́дні; не пад націскам будзе а—я, напр.: сенакос, пустацьвет, ліхалецьце, зямлятрус[1] і г. д.
У правапісе складаных слоў трэба кіравацца наступнымі правіламі:
2) Калі націск прыходзіцца на другую часьць складанага слова, то кожная часьць яго пішацца так, як яна пісалася-б асобна (падобна складаным лічэбнікам, бач. § 13), г. зн., што як у першай, так і ў другой часьці складанага слова застаюцца тыя самыя галосныя, што стаяць у васнове, калі слова ўжываецца асобна; напр.: бажаволіць (ад „бажаць-хацець“), белабокі, белабрысы, белагаловы, белапаясы, Беларусь, благавесьнік, богабойнасьць, вестаноша, ветрагон, вялікадворац, вялікалюд, вялікаселец, вярбалоз; галавасек, голабокі, галаледзіца, голапяты, гарбаносы, горладзёр, грэхаводнік, гэтарочны, (гэтага году); дзеньгубіць, дзеньдзівірыць (гультайстваваць), добрадзей, домаверка (аканомка), доўгавязы, доўгагрывы, доўганосы, доўгатрывалы, дробнарэзка; жоўтабрушка; касавокі, кашаланоша, Малібожка (фамілія), марнатраўнасьць, мовазнаўства; новабранец, новасёлкі, нямаведзь; пакацігарошак, паласказуб (паласкаць зубы), прадзеньгубіць, прыродазнаўства, роўналетак, роўнапраўны; саломарэзка, самасейка, сарвігалава, сенажаць, сіваваронка, словавытварэньне, старарэчча, старцавод, сыраежка (грыб), сэрдабольны; табаканюх, торбатрос; чарваточына, чорнабыль, чорнагалоўка (трава), чорнабрывы, чорназём, чорнакніжнік; штодзенны, штодня; церасьсядзельнік.
Словы, зложаныя з „поў“, „паў“ ці „палу“, ня маюць злучальных гукаў і беспасярэдна далучаюцца адно да другога: паўгода, паўчварта рублі, паўпята, паўшасты вярсты, паўвасьма, паўсяма, паўчвартаста, паўпудовік; „зажурыўся малойча ў паўдарожкі едучы“; „за маладога паўзалатога“; але гэтыя словы пішуцца з „а“, як — палукашак,
- ↑ „Земляроб“ — слова не беларускае; гэта няўдалы украінскі пераклад расійскага слова „земледелец“; па-беларуску трэба казаць: рольнік, ад слова „ральля“, а таксама рольніціава, а не „земляробства“ (расійск. „земледелие“).