к гэтаму дразду да кусок сала, то-то б была патрава. Хоць Міхайла, абы-б не папіхайла. Цешыўся старац, што перажыў марац, ажно ў маю нясуць яго да гаю. Што-б было з нашаю чайкай, калі-б мы ехалі ў ёй подчас буры на моры? Вагар стаў-бы пералівацца цераз край, і нам не ўдалося-б вярнуцца пад бераг, асабліва, калі недалёка ад берагу ёсьць падводнае каменьне. Разгарыся, вячэрняя зорка, перад раньняю, разгарыся! Расхадзіся, наша гаспадынька, перад жнейкамі, расхадзіся! Адмыкай-жа высокія церамы залатымі ключмі, адмыкай-жа! Засьцілай-жа тонкімі абрусамі цясовыя сталы, засьцілай-жа! Да вітай-жа першую жнейку-пастацяначку, да вітай-жа! Адтаго мы пагалелі, што соладка пілі й елі. Ад таго месца да места пяць вёрст. Што нам да таго, што ён няўзоркі! А датаго, ён яшчэ ня ў сталых гадох. Тады-то й было, як па вадзе плыло. Ці ўсё-то спажыць, што ў чужой клеці ляжыць! Нашто козамі сена травіць? Нашто ў клець ісьці па муку, калі торба вісіць на круку? У ёй і крупы драныя, і кускі ламавыя. Грошы круглы, адтаго й коткі. Дай свае табакі, ато ад чужое нос баліць (прыказка). Высока над зямлёю чуваць маркотны крык жураўлёў; борзда лятуць яны з поўначы на поўдзень, і сваім крыкам быццам шлюць нам сваё апошняе разьвітаньне. Хоць-бы дзе кусьціка рэдкая цень! Няма двара, няма хаткі, штоб было бяз жаднай звадкі.
§ 19. Правапіс складаных слоў.
Правіла 41. 1) У складаных словах злучальныя гукі о—е выступаюць выразна толькі пад націскам, напр.: куродым, сыровадка; сухедні; не пад націскам знаходзім а—я, напр.: сенакос, пустацьвет, ліхалецьце, зямлятрус[1] і г. далей.
2) Складаныя словы, як і складаныя лічэбнікі, (§ 13) пішуцца так, як кожная часьць, калі яна ўжываецца асобна, г. зн. што як у першай, так і
- ↑ „Зямляраб“ — слова не беларускае; гэта няўдалы украінскі пераклад расійскага слова „земледелец“; пабеларуску трэба казаць рольнік ад слова „ральля“, а таксама рольніцтва, а не „зямляробства“ (расійск. „земледелие“).