плацьця; гэта зборныя йменьнікі жаночага роду, як — дзятва, чарва, мальгва, благата, напр.:
Хоць сінія плацьця, а ўсё наша брацьця (п.).
Шэсьць палоцен — ці ня плацьця была? (п.).
г) наступныя йменьнікі з цьвёрдаю асновай заўсёды маюць канчатак і: сусед—суседзі, люд—людзі, гон—гоні (пэўная мера зямлі), чорт—чэрці, кален-а—калені, а часам вароці (варота) боці(боты); радзей сустракаецца ў гэтых словах канчатак ы: чарты, суседы, гоны, калены.
Правіла 38. У родным склоне множн. ліку йменьнікі ніякага й жаночага роду звычайна маюць форму чыстае асновы (без канчатка), напр.: сёлы—сёл, вароты—варот, дровы—дроў, полі—поль, леты—лет, яйцы—яец, плечы—плеч, гарадзішчы—гарадзішч, рэкі—рэк, галовы—галоў, маліны—малін і т. далей, а таксама: сяляне—сялян, мяшчане—мяшчан, цыгане—цыган і т. д.
У такіх разох, калі аснова канчаецца на злучэньне двух ці больш зычных, паміж зычнымі зьяўляюцца ўстаўныя гукі —О (Ё) пад націскам, а не пад націскам А—Е, напр.: кросны—красён—кросен, вёдры—вядзёр—вёдзер; землі—зямель, песьні—песень, палотны—палацён—палоцён, лазьня—лазень; вішня—вішань, вокны—вакон—вокан, жорны—жарон—жоран, сарочкі—сарачок—сарочак і т. далей, але вёрсты—вёрст.
Устаўное е застаецца ў такіх разох, як у васнове пасьля націску.
Такія ўстаўныя гукі бываюць і ў скарочаных прыметніках іменных (бач. § 13, пр. 43).
Практыкаваньне 39. Сьпісаць і формы родн. склону йменьнікаў мужч., жан. й ніякага роду множн. ліку падчыркнуць.
Гасьцей з усіх валасьцей. Няхай нас сустрэнуць з касамі, з сярпамі грамады працоўных людзей! Дзе нянек многа, там дзіця бязнога. Аж дзервянее ў жнеек рука. Поўна хатка людзей — нідзе ні вокан, ні дзьвярэй (гарбуз). Стаіць Грыгор паміж гор, палкаю падпёршыся, шапкаю накрыўшыся (грыб). З сямі поль пшанічанька, з васьмі крыніц вадзічанька, дзевяці кароў масла, а яец паўтараста (п.). Лятала стада курапат па полю, вялі зязюлечку з сабою (п.). Саладок мядок для нашых дзяток. Дзеці нарабілі сабе