|- | style="vertical-align:top; width: 5.5em"|4) цьц— | жыцьце, багацьце, сьмецьце, вецьце, куцьця і інш. |- | style="vertical-align:top; width: 5.5em"|5) зыз— | з гразьзю, мазьзю, рызьзё, а таксама — зьзяе, зазьзяць, зьзяньне. |- | style="vertical-align:top; width: 5.5em"|6) дзьдз — | судзьдзя, разводзьдзе, ладзьдзя (чайка), бязьлюдзьдзе і інш. |}
Цьвёрдыя падвойныя бываюць такія:
1) жж— | збожжа, раздарожжа, уражжа сіла. |
2) шш — | зацішша, з роскашшу, каля вушшу. |
3) чч— | сук — суччо, лыка — лыччо, запечча, у ваччу, за печчу і інш. |
- Увага. Губныя б, л, м і р не падвойваюцца; пасьля губных і пасьля р у такіх разох ставіцца толькі апостроф: бязрыб’е, куп’ё, Хацім’я, надвор’е.
- Трэба заўважыць, як пішуцца словы: здароўе, безгалоўе, ую, уеш, уём вяроўку.
Практыкаваньне 17. Люблю я прывольле шырокіх палёў. Стаіць крушнямі каменьне. Крыльлямі махае, а ляцець ня можа (млін-вятрак). З’ельле заглушыла поле. Нікла жыцьце ў лесе цёмным. На венікі наламалі вецьця. У хаце было сьмецьце. Мост зроблен з тоўстых бярвеньняў. Вада патрэбна і расьлінам, і стварэньням. Бура паламала гальлё. Посьля буры настала зацішша. Блуканьне на цэлае раньне. Працавалі зраньня аж да зьмярканьня. Няхай плачам ў сіняй далі песьня разальлецца! Хата стаяла на раздарожжы. Збожжа адсыпалі на насеньне. Усе птушкі крыльле маюць, да ня ўсе лятаюць. На прадвесьне бывае разводзьдзе. Справядлівы судзьдзя. Спачатку было чытаньне, а потым — рысаваньне. Вучань разумна адказаў на пытаньне. Каяньне позна ходзіць. Луг зялёны жыцьцем дыша. Ліхадзеям на безгалоўе, а добрым людзям на здароўе. Надвор’е пахаладнела. Уецца павуціна. Зазьзялі на небе ясныя зоркі. Сьцены запырсканы гразьзю. Пацямнела ў ваччу. Зазьвінела ў вушшу. Загарэлася суччо. Курган стаяў на раздарожжы. На харошае запытаньне харошае адпавяданьне. Буйным жыцьцём усё чыста кіпела. Ціха калосьсе шэпча на ніве.