А у боры вецер кветку
Да грудзей тваіх схіляў;
і ў табе касец улетку
Пот крывавы абмываў.
Над табою месяц круглы
Ў ясным небе ціха плыў,
І з табой высокі, смуглы
Лес ціхутка гаманіў.
Перарэзаў край ты родны
Беларуса-бедака…
О, наш чысты, наш слабодны,
Нёман, быстрая рака!
Ты цячэш далёка — знаю:
Ў землю Літвы і нямцоў…
Раскажы-ж чужому краю
Пра жыцьцё тваіх сыноў!
Я. Колас.
|}
2. Закліканьне вясны. Ты прыдзі, вясна жаданая, прыдзі! Ты нясі нам радасьць, сілачку нясі, Наша жыцьце, нашу долечку пабач, Каб ўзбагацеў добрым засевам наш край. |