Старонка:Беларускі аддзел Весніка НКА ССРБ (1921).pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

роднага руху былі адзначаны у 30-40-х гадох XIX сталельця адраджэньнем беларускага пісьменства, ала супраўды гэты рух начаўся у другой палове XIX сталецьця, калі сярод польскага грамадзянства пачалі шырыцца ідзі дэмократызму і соцыялізму ў сувязі з паніжэньнем ідэі Польшчы «ад мора й да мора», калі дэмакратычныя і сацыялістычныя ідэі захопліваюць паволі й беларускую абрусеўшую інтэлігэнцыю і гэта апошняе ўзьвязку з пашырэньнем і паглыбленьнем дэмакратычных ідэй у Расеі.

Польская, ці, кажучы інакш, спольшчаная беларуская моладзь на Беларусі пачынае цікавіцца жыцьцём сялянства і ня толькі з боку этнаграфічнага, як гэта было раней, але з боку сопцыальна-эканамічнага. Нарадзіўшыяся беларускія радыкальныя арганізаціі ідуць шляхам творчай беларускай культурнай працы і стаяць на грунці супраўднаго дэмакратызму без нацыянальнага шовінізму і ненавісьці да іншых народаў. Яны будзілі беларускае народнае самапачуцьцё ў масах, змагаліся з рэлігійным антаганізмом праваслаўных і каталікоў беларусоў, які быў пасеяны і русіфікаторамі і полёнізатарамі. Змагаючыся з пагардным стасункам да беларускай мовы, як хамскай, яны будзілі ў народнай масе самапачуцьцё людзкай годнасьці. Дзеля характэрыстыкі працаўнікоў навет яшчэ з 60-х гадоу ўспамянем Касьцюка Каліноўскага, які ў 1863 годзе разам з В. Урублеўскім, С. Сонгінам і Pyжанскім заснаваў у Беластоку беларускую патайную друкарню, у якой друкаваліся беларускія праклямацыі і часопісы "Мужыцкая Праўда" (вышла 6 нумароў) з подпісам пеаўданіму Каліноўскага «Яська гаспадар з пад Вільні». Гэты К. Каліноўскі 19 сакавіка 1864 году на Лукішках у Вільні, стаючы пад шыбеніцай (ён быў прысуджаны за сваю працу на сьмерць) на словы прыгавору "шляхціц Канстантын Каліноўскі — голаска крыкнуў: «Нeпраўда, у маёй бацькаўшыне няма шляхты, — усе роўныя!!» Успамянем так сама, што ў 70-х гадох стараньнем Н. Драгоманова друкаваліся ў Жэнэві беларускія брашуры, напр.: «Пра багацтва ды беднасьць» і інш. У дальнейшыя часы ў унівэрсытэцкіх гарадох засноўваюцца беларускія студэнцкіе арганізаціі (Пецярбург, Масква, Харкаў і др.), у іншых гарадох так сама паўстаюць такія самыя арганізацыі вучашчайся моладзі. Родзяцца беларускія выданьні — у Менску пачынае выходзіць нелегальная радыкальная беларуская газэта «Гоман». Зьяўляюцца пісьменнікі ўжо іншага як раней напрамку, не сантымэнтальна-шляхоцкага, як В. Дунін-Марцінкевіч, а супраўднага народнаго, як Ф. Багушэвіч («Мацей Бурачок») і Няслухоўскі, у творах якіх трэба адзначыць пачуццё даўгу прад народам, любоў гэтага народу і пашану да яго самабытнасьці. За граніцай друкуюцца творы Багушэвіча: «Дудка Беларуская» (Кракаў, 1891 году), «Смык Беларускі» (Познань, 1891 году).

У Пецярбурзі ў 1902 годзе засноўваецца «Круг беларускай народнай прасьветы і культуры беларускай» — ён займаецца распаўсюджываньнем друкаваных заграніцэй беларускіх выданьняў і стараецца арганізаваць і ў Расеі беларускія выдавецтвы. Ён надрукаваў «Вязанку» Няслухоўскаго (у цэнзуру яна была пададзена, як напісаная па-балгарску); апрача таго на гэктографе выдаецца „Калядная пісaнка“. У Лебёдцы, Лідзкаго павету, Віленскай губ. В. Іваноўскі з братамі Валэйка (Пецярбурскія студэнты) выдалі на гэктографе газэту «Свабода» (адзін толькі нумар), але пры паліцэйскіх варунках усё выданьне прыйшлося зьнішчыць і асталіся толькі два нумара — адзін у Вільні ў жонкі Кіркара, а другі трапіў у Варшаўскую ахранку.

Узімку 1902 году частка моладзі соцыялістычнага напрамку з вышэй паказаных арганізацый разам з беларусамі (выхаванымі на польскай культуры) працаваўшымі ў