Гэта старонка была вычытаная
„Уся беда ад багацтва, — думае багатыр; — от калі атдам людзям збольшаго сваё багацьце, то мо й лепш будзе.“
Падумаў ён так ды і давай крычаць, зваць беднаго: „эй чуеш! вярніся, чэлавечэ, ёсць к табе дачынене.“ Пачуў бедны чалавек, што заве багатыр, ды й вярнуўся. Тымчасам багатыр дастаў с кішэні капшук, поўны чырвонцоў, ды й дае беднаму. — „На — кажэ — вазьмі гэтые асьмакі, то й табе будзе добра, ды й мне лепш.“
Падзякаваў бедны багатыру, узяў грошы ды й пайшоў сабе, а багатыру і запраўды лягчэй стала на сэрцу, што ён хоць раз зрабіў добрае дзела. Але ня доўга радаваўся багатыр, бо як прыйшоў да гасподы[1] ды як пачаў лічыць грошы, от адразу яго і апанаваў жаль, — яму шкода стала тых асьмакоў, што ён аддаў беднаму.
- ↑ „гасподай“ на Палесьсі называюць хату; адгэтуль слово гаспадар.