Перайсці да зместу

Старонка:Беларуская совецкая паэзія (1936).pdf/61

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

кай улады, пладоў яе работы, няма паказу класавай барацьбы; усе падзеі сучаснага яму жыцця ўвасабляюцца ў адзіным лозунгу «Маці-Беларусь», як у вялізным улюбёным сімвале «самабытнасці».

Наступныя зборнікі П. Глебкі «Хада падзей», «Арлянка», «Арка над акіянам» — сведчаць аб адыходзе Глебкі ад сваіх пазіцый.

Пасля разгрому «Узвышша», Глебка выбіраецца з гэтай нацыяналістычнай твані, становіцца на нашу дарогу, але на свежым рэволюцыйным паветры ён на час як-бы задыхаецца, як-бы губляе паэтычны голас. П. Глебка піша вершы пра совецкую рэчаіснасць, шчыра выражаючы прызнанне рэволюцыі і, часам у форме рыфмаванай хронікі, ён стараецца патэтычна пяяць славу комуністычнай партыі — арганізатару і кіраўніку перамог у краіне.

Апошні зборнік вершаў «Чатыры вятры» сведчыць аб ідэйным і творчым росце паэта. Калі на асобных вершах ляжыць яшчэ пячатка публіцыстычнай слоўнасці, рассудачнасці, дык бясспрэчна паэма «Мужнасць», прысвечаная памяці Владзіміра Ільіча, — гэта лепшы твор П. Глебкі.

Народны смутак, выкліканы стратай Владзіміра Ільіча, месцамі з пачуццём вялікай лірычнай цеплыні ўдалося перадаць П. Глебку ў паэме. Зарысоўкі прыроды падначалены пачуццю людзей і як-бы ствараюць агульную гармонію жалобнага настрою.