сутнасці як-бы адсутнічаў, ён губляўся ў масе даўжэзных публіцыстычных разважанняў і пераказах лозунгаў у рыфмаваным выглядзе.
Наша паэзія прадстаўлена і радам бясспрэчна ўдалых паэм. Многія з іх кампазіцыйна пабудаваны як-бы кольцамі лірычных напластаванняў, думак, асобных эпізодаў, звязаных адзіным ідэйным зместам.
У галіне стварэння сюжэтнай паэмы ў беларускай паэзіі працуюць паэты Пятро Глебка і Аркадзь Куляшоў, у яўрэйскай паэзіі — Ізі Харык і М. Кульбак.
Пачаўшы друкавацца ў 1923 годзе, Глебка за гады сваёй работы выдаў шмат кніг. Пятро Глебка — пладавіты паэт. Але не ўсе кнігі паэта мастацкі раўнацэнны, ідэалагічна поўнацэнныя.
У яго песнях, галоўным чынам, дамінавала індывідуалістычнае псіхакапанне, тэматычная вузкасць, якую жывіла толькі крыніца сельскага жыцця. У яго песнях відна пячатка соцыяльнай пасіўнасці. Гэта прывяло паэта да пазіцыі буржуазнага нацыяналізма, гэта вызначыла ідэйную лінію творчасці Глебкі, якая арганічна прывяла яго ў лагер пісьменнікаў-нацыяналістаў — у літаратурнае аб’яднанне «Узвышша».
Зборнік «Шыпшына», выданы ў серыі «узвышанскай» літаратуры, поўны асабістых перажыванняў. Няма ў яго творах гэтага перыяда нічога, што гаварыла-б аб тых новых парастках, якія з’явіліся ў жыцці краіны, няма паказу совец-