Перайсці да зместу

Старонка:Беларуская совецкая паэзія (1936).pdf/48

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

русь паслядоўна развіваюць тую творчую лінію аптымізма, якая смела і правільна была намечана ім у паэме «Босыя на вогнішчы».

Аналагічны творчаму шляху Міхася Чарота — шлях паэта Паўлюка Труса, які памёр яшчэ маладым у 1929 годзе. Паўлюк Трус, як і Чарот, прышоў у літаратуру з вёскі. Першыя яшчэ далёка недасканалыя вершы П. Труса паказалі выключна вялікае пачуццё і веданне беларускай народнай песні. Тэматыка, вобразы і лексіка будаваліся паэтам пераважна на народнай творчасці; ён выкарыстоўваў стылістычныя сродкі фальклору, карыстаўся пастаяннымі, «акамянелымі» ў фальклоры эпітэтамі. Лёгкасць і гучнасць верша, эмацыянальная насычанасць вылучалі Труса з раду іншых сучасных яму маладых паэтаў. Але тэматычна П. Трус быў бедны. Маштаб вёскі, а гэта значыць, яго культурная база, не даваў яму магчымасці бачыць падзеі шырэй і глыбей, скоўваў яго, пазбаўляў сродкаў абагульнення.

П. Трус вырастае перад намі, як паэт з грузам дробнабуржуазнай сялянскай абмежаванасці, раздвоенасці, з хістаннямі. Але як толькі П. Трус уключаецца ў грамадскае жыццё краіны, становячыся актыўным членам комуністычнага саюза моладзі, ён як паэт узнімаецца на значна вышэйшую ступень і стварае паэму «Дзесяты падмурак», прасякнутую аптымізмам, верай у прыгожую будучыню Совецкай Беларусі.

He гледзячы на правакацыйныя метады ба-