Перайсці да зместу

Старонка:Беларуская совецкая паэзія (1936).pdf/46

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

кай эпохі. Калі раней пра Беларусь пісалі, як пра цёмную, загнаную; прыгнечаную і тужлівую, дык у Чарота эпітэты змянілі сваю афарбоўку. Беларусь стала светлай, вясёлай, яснай, вызваленай. Пячатка традыцыйных вобразаў мінулага, павярхоўнага слізгання па новых падзеях у жыцці краіны ляжыць на першых творах Чарота. І крытыка, якая жывіла сябе карэннямі буржуазнай ідэалогіі, выключна прыветна сустрэла і высока ацаніла творчасць Чарота перыяда «Завірухі».

Напеўнасць, унутраная лірычная цеплыня, чыстата мовы, якая звязвала Чарота з народнай творчасцю, сведчылі аб прыходзе ў літаратуру таленавітага паэта. Але маладому Чароту, які прышоў у горад з вёскі, патрэбна было моцнае ідэйнае падтрыманне. Мы ведаем пра сумны лёс многіх паэтаў з сялян, якія не здолелі пераступіць праз парог у горад. І Міхась Чарот, знаходзячыся ў палоне дзесяцігоддзямі складаўшайся «сялянскай» беларускай літаратуры, пападаў пад уплыў «модных» плыняў рускай паэзіі, у прыватнасці «крестьянствующего» імажынізма.

Дзянніцы зірк на небе стух,
Вясковых хат дымяць галовы,
У лапцях з пугаю пастух,
Трубою плача на каровы.

У гэтым тэматычным і ідэйным коле нацыяналісты стараліся затрымаць паэта. Але ў 1922 годзе, калі Чарот вырываецца з павуціння нацыяналі-