Перайсці да зместу

Старонка:Беларуская совецкая паэзія (1936).pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сумнення, што яна адлюстроўвае стыль нашай рэчаіснасці, нашай совецкай эпохі.

Паэт у імкненні стварыць твор глыбокі, ідэйна поўнакроўны аб новых чалавечых адносінах, створаных у нашай краіне, аб новых людзях, створаных гэтымі адносінамі, гэты паэт стаіць каля жыватворчай крыніцы аптымізма.

Янка Купала, парадзіруючы вядомую калыханку Лермантава, ідучы следам за Некрасавым, у 1908 годзе (зборнік «Жалейка») напісаў сваю песню, у якой расказвае, як маці-сялянка, калыхаючы дзіця, спявае пра жыццёвы шлях, які гэтаму дзіцяці прыдзецца прайсці. Гэта песня, поўная трагізма, беспрасветнасці і сарказма:

Пойдзеш зноў на хлеб батрацкі
Служыці панам.
Штось не ўгодзіш, пан багаты
Гікне: вон ідзі!
Спі пакуль не гоняць з хаты,
Люлі, люлі, спі.
Ты-ж не рынешся ў канаву
З гора ды з бяды.
Красці выўчышся на славу
Пан будзеш тады.

І таму:

Спі, пакуль не умееш красці
Люлі, люлі, спі.