Перайсці да зместу

Старонка:Беларуская совецкая паэзія (1936).pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Бацькам-жа беларускіх пісьменнікаў з сапраўды чыстым характарам і з чыста беларускім нацыянальным духам і яшчэ больш чыстай беларускай мовай з’яўляецца Францішак Багушэвіч“.

Гэтая аслепленая нацыяналістычным чадам крытыка з вялікай сілай шкодзіла Янку Купалу і Якубу Коласу. Пачаўшы сваю паэтычную дзейнасць пад велізарным рэвалюцыйным уплывам падзей 1905 года, будучы выказнікамі працоўных, Купала і Колас пачалі здаваць дэмакратычныя пазіцыі, пападаючы пад уплыў пазалочаных фраз беларускіх памешчыкаў і кулакоў аб «залатым веку» беларускай гісторыі.

Навакол ранніх твораў Янкі Купалы ішла жорсткая класавая барацьба. Ішла барацьба за Купалу, за яго талент, які развіваўся не па духу «дзеячам нівы беларускай культуры». Польскія паны-крытыкі, сцвярджаючыя, што «беларускі народ ніколі не меў і не мае сваёй літаратуры», пачуўшы голас паэта працоўнага сялянства, пачалі пісаць ужо інакш. Яны стараліся Купалу звярнуць на іншы шлях, сцвярджалі, што «пад выглядам рыфмаваных твораў» паэт раскрывае злоўжыванні існуючага царскага ладу, але не заклікае, як бачыце, да «працавітасці, да маральнасці пазнання асветы». І ў тон польскім панам-крытыкам беларускія буржуазныя нацыяналісты ўсяк імкнуліся затушаваць прагрэсіўныя элементы ў творчасці Купалы, шукалі ў творах паэта «душы бела-