Старонка:Беларуская граматыка для школ (1920).pdf/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ад іншых дзеясловаў не́льга тварыць розных станоў: баяцца, сьмяяцца, ісьці, спаць і шмат падобных[1].

§ 70. Такія формы, як лётаць, сядзе́ць, ламаць, паваліцца, задумацца, магчы, сячы і інш. (на пытаньне што робіць? называюцца неазначальнымі формамі[2]). Яны не азначаюць ні часу, ні ліку, ні асобы, толькі паказаваюць названьне дзе́яньня ці стану.

Увага. Побач з формамі на — ць ужываюцца формы на ці: лётаці, ламаці, хадзіці, задумаціся, валіціся і г. д.

§ 71. Цяпе́рашні час для кожнае асобы абодвух лікаў мае асобныя канчаткі, напр.: няс-у, няс-е́ш, няс-е́(ць), няс-ём, няс-іцё, няс-уць; стаю, ста-іш, ста-іць, ста-ём, ста-іцё, ста-яць.

Дзеясловы, што маюць у канчатку 2 ас. адз. ліку — е́ш, а ў 3 ас. мн. л. — уць (юць), нале́жаць да пѐршага спражэньня, напр.: няс-е́ш, таўч-эш, няс-уць, таўк-уць; будз-еш, каж-аш, буд-уць, каж-уць (не пад націскам у мягкім складзе е, у цьвёрдым а).

Тыя дзеясловы, што маюць у 2 ас. адз. л. — іш, — ыш, а ў 3 ас. мн. л. — аць, — яць, нале́жаць да другога спражэньня.

§ 72. Пѐршае спражэньне.

1). Асабовыя канчаткі пад націскам.

Лік адзіночны.

1 ас.няс-у пяк-у
2 ас.няс-е́ш пяч-эш
3 ас.няс-е́(ць) пяч-э(ць)

Лік множны.

1 ас.няс-ём пяч-ом
2 ас.няс-іцё пяч-ыцё
3 ас.няс-уць пяк-уць
2). Асабовыя канчаткі не пад націскам.

Лік адзіночны.

1 ас.дума-ю каж-у
2 ас.дума-еш каж-аш
3 ас.дума-е(ць) каж-а(ць)
  1. аб іх можна было-б сказаць, што яны ніякага стану.
  2. інакш неазначальным ладам.