Перайсці да зместу

Старонка:Беларуская граматыка для школ (1920).pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

§ 43. Чыслы парадкавыя зьмяняюцца падобна да прыме́ты: пе́ршы, пе́ршая, пе́ршае, пе́ршага, пе́ршае і г. д.

Чыслы лічныя зьмяняюцца часта падобна да імя, часамі надобна да прыме́ты.

§ 44. Адзін, адна, адно.
Н. адзін адна адно
Р. аднаго аднае, аднэй аднаго
Д. аднаму аднэй аднаго
В. як Н. або Р. адну як Н.
Т. адным аднэй (ю) адным
М. адным аднэй адным
Лік множны (для ўсіх радкоў).
Н. адны В. як Н. або Р.
Р. адных Т. аднымі
Д. адным М. адных

§ 45. Два (муж. і ніякі р.), дзьве́ (ж. р.).

Н. два дзьве́
Р. двух (двох) дзьвюх (дзьвёх)
Д. двум (двом) дзьвюм (дзьвём)
В.
як Назоўны або Родны
Т. двума (двома) дзьвюма (дзьвёма)
М. двух (двох) дзьвюх (дзьвёх)