Гэта старонка не была вычытаная
§ 34. Прыклады.
| Наз. | косьць | рэч | кроў |
| Род. | касьц-і | рэч-ы | крыв-і |
| Дав. | касьц-і | рэч-ы | крыв-і |
| Він. | |||
| Тв. | касьц-ёю(й)[1] | рэч-аю(й) | крыв-ёю(й) |
| Ме́с. | касьц-і | рэч-ы | крыв-і |
| Наз. | косьц-і | рэч-ы |
| Род. | кась-е́й | рэч-аў |
| Дав. | кась-цём | рэч-ам |
| Він. | ||
| Тв. | касьц-ямі, касьц-мі | рэч-амі, рэч-мі |
| Ме́с. | касьц-ёх | рэч-ах |
§ 35. Увагі аб склонах.
1) Родны склон мн. л. мае канчатак ей, ой (не пад націскам ай, аў): касьц-е́й, пе́ч-аў, рэч-аў, ноч-аў і г. д.
2) Творны склон апрача паказаных у прыкладах канчаткаў мае часамі — ма: касьцьма, саньма і г. д.
3) Клічны склон заўсёды аднолькавы з назоўным у абодвух ліках, як і ў іме́ньнях жан. р. на а.
§ 36. Маці скланяецца гэтак:
| Наз. | маці | Він. | маці |
| Род. | маці | Тв. | |
| Дав. | маці | Ме́с. | маці |
У множным ліку знаходзім маці толькі ў Наз., Він. і Кл. скл.
У тых склонах, дзе ня ўжываецца маці, яго замяняе матка: маткаю, матак і г. д.
§ 37. Вінавальны склон іме́ньняў, што азначаюць чалаве́ка, зьве́ра і наагул не́шта жывое, аднолькавы з родным склонам у муж. р. адзіночнага ліку: бачу брата, мужа, паю каня. Іме́ньні, што азначаюць няжывое, маюць вінав. склон
- ↑ здараюцца часта і гэткія формы, як косьцю, рэччу і г. д.