Старонка:Беларуская граматыка для школ (1918).pdf/2

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ад аўтара.



Дагэтуль беларуская літэратурная мова разьвівалася толькі паводлуг сваіх найагульне́йшых правоў, найбольш дпя яе́ характэрных і ад каторых яна не адступала. Шмат якія пытаньні заставаліся без адказу. Ня было аднолькавага пра́вапісу. Нічога дзіўнога. Пакінуўшы даўно парваныя і заняпаўшыя традыцыі старасьве́цкае беларушчыны, мова новага пісьменства адразу пачала буйна ўзрастаць з народнага карэньня. А народнае карэньне — яно ве́льмі багатае. І ня гле́дзячы на вялікую суцэльнасьць усяе́ беларускае мовы, яна мае, як і кожная іншая мова, колькі асобных, выразьне́й азначаных гутарак. Кожная гутарка дабівалася, каб заняць па чэснае ме́йсца ў нашым пісьменстве. Дзеля гэтага — і розныя, часта паміж сабой нязгодныя, спосабы пісаньня.

Трэба было часу, каб само жыцецё паказала, якая гутарка мае найбольш сілы і здатнасьці на тое, каб зробіцца асновай літэратурнае мовы.

Трэба было часу, каб праявіліся ў пісьменстве ўсе́, якія толькі ёсьць у асобных гутарках, чыста беларускія асобнасьці.

Бяз гэтага не магло быць ніякае хоць больш ме́нш закончанае граматыкі, не магло быць і сталага, яснага правапісу. Бо граматыка павінна толькі замацаваць і падраўнаць тыя лініі, якія сама мова ўжо назначыла.

Мне́ здае́цца, што гэтыя лініі і характэрныя асобнасьці ўжо азначыліся, дзеля чаго я і адважыўся выпусьціць у сьве́т „Беларускую граматыку“.

У аснове яе́ ляжыць найбольш характэрная і найбольш чыстая гутарка беларускае мовы, што мае цьвёрдае р і вялікае аканьне.

Але аканьне агранічана некаторымі разамі, да чаго прымушае нас доўгая практыка нашага пісьменства.