… О так! Я—пролетар!.. Яшчэ учорах раб пакутны — Сягоньня я зямлі ўладар І над царамі цар магутны!
Мне бацькаўшчынай цэлы сьвет, Ад родных ніў я адвярнуўся… Адно… ня збыў яшчэ ўсіх бед: Мне сьняцца сны аб Беларусі!