Перайсці да зместу

Старонка:Безназоўнае (1925).pdf/79

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

ДЗЕД і БАБА

З польскага — Я. Крашэўскі

Быў сабе дзед і баба
Ўжо старыя абое;
Яна мелася слаба,
Ён сагнуўся удвое.

Жылі ў хатцы збуцьвелай,
Непачэснай з паглёду;
Адну шыбіну мела,
Адны дзьверцы для ўходу.

Жылі згодна, шчасьліва,—
Як ня жыці нам гэтак!
А чаму?—няма дзіва:
Бо прывыклі к сабе так.

Толькі сумна было ім,
Што памерці ўсё-ж мелі
Што халодным спакоем
Іх магіла разьдзеліць.

Дык маліліся ў згодзе,
Каб за божым прыказам,
Калі сьмерць к ім надойдзе,
Абаіх брала разам.

Але так быць ня можа!
Хтось ды ўперад сканае…
— Каб ня ёй, мой нябожа…
— Каб хаця не «старая»…