Перайсці да зместу

Старонка:Безназоўнае (1925).pdf/37

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

Нікнуць чары ў пору гэту,
З воч спадае асьляпленьне,
І законы піша сьвету
Людзкай праўды вызваленьне.

Гэй, ляці, саколе, далей
Па-над буйнай Беларусяй!
Ня спыняйся ў векаў далі
І ня гніся, як ня гнуўся.

|}