Старонка:Бедныя людзі.pdf/89

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сьпяшацца, справа ёсьць. Глядзеце-ж матачка, ясачка ненаглядная, супакойцеся. Няхай бог застаецца вамі, а я застаюся вашым адданым сябрам

Макарам Дзевушкіным.

P. S. Дзякуй за кніжку, родная мая, ушануем і Пушкіна; а сёньня я, вечарам, абавязкова зайду да вас.

Ліпеня 1.

Дарагі мой Макар Аляксеевіч!

Не, сябра мой, не, мне ня жыцьцё між вамі. Я раздумалася і знайшла, што вельмі кепска раблю, што адмаўляюся ад такога выгаднага месца. Там будзе ў мяне, у кожным разе, хоць пэўны кавалак хлеба, буду я старацца, я заслужу ласку чужых людзей, нават пастараюся зьмяніць свой характар, калі будзе патрэбна. Яно, вядома, балюча і цяжка жыць паміж чужымі, шукаць чужой ласкі, хавацца і прымушань сябе, ды бог мне дапаможа. Не заставацца-ж век нялюдзімай. Са мной ужо бывалі гэтакія здарэньні. Я памятаю, калі я, бывала яшчэ маленькая, у пансіён хадзіла. Бывала, усю нядзелю дома гуляеш, скачаш. часамі і пасварыцца мамка — усё-ж нічога, усё-ж добра на сэрцы, сьветла на душы. Надыходзіць вечар, і нуда нападае сьмяртэльная, трэба ў дзевяць гадзін у пансіён ісьці, а там усё чужое, халоднае, суровае, гувернанткі ў панядзелкі таксама злыя, так і шчыпле, бывала, за душу, плакаць хочацца; пойдзеш у куток і паплачаш адна-адзінотная, сьлёзы хаваеш, — скажуць, гультайка, а я зусім не таго і плачу,