Старонка:Бедныя людзі.pdf/87

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дзяць? Вы ня хворыя, душачка, зусім ня хворыя; вы красуеце, дапраўды, красуеце; крыху бледненькія, а ўсё-ж такі красуеце. А што гэта ў вас за сны, за здані такія! Сорамна, галубок мой, годзе, і вы наплюйце на сны гэтыя, проста наплюйце. Чаму-ж я сплю добра? Чаму-ж мне нічога ня робіцца? Вы паглядзеце на мяне, матачка. Жыву сабе, сплю спакойна, здаровенькі, малайчына-малайцом, люба зірнуць. Годзе, годзе, душачка, сорамна. Папраўцеся. Я-ж вашу галоўку ведаю, матачка, ледзь што найдзе, ужо вы і пайшлі марыць, ды нудзіцца чагосьці. Дзеля мяне пакіньце, душачка. У людзі ісьці? — ніколі! Не, не і не! Ды і што гэта вам уздумалася такое, што гэта находзіць на вас? Ды яшчэ і на выезд! Ды не-ж, матачка, не дазволю, узбройваюся ўсімі сіламі супроць такога намеру. Мой стары фрак прадам, і ў аднэй сарочцы пачну хадзіць па вуліцах, а ўжо вы ў нас будзеце ў дастатках. Не, Барбарачка, не; ужо я ведаю вас! Гэта дурасьць, чыстая дурасьць! А што праўда, дык гэта тое, што ва ўсім адна Тадера вінавата; яна, відавочна, дурная кабета. на ўсё падбухторыла. А вы ёй, матачка, ня верце. Ды вы яшчэ, мабыць, ня ведаеце ўсяго, душачка?.. Яна кабета дурная, сварлівая, пляткарка; яна і мужа свайго нябожчыка з сьвету зьвяла. Або яна, мабыць, вас угнявіла там як-небудзь? Не, не, матачка, ні за што! І я-ж як буду тады, што-ж мне застаецца ра біць? Не, Барбарачка, душачка, вы гэта з галоўкі выкіньце. Чаго вам нехапае ў нас? Мы з вас не нацешымся, вы нас кахаеце, — дык і жывеце сабе там