Старонка:Бедныя людзі.pdf/55

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

цяжка, балюча, тужліва сумна, тады ўспаміны асьвяжаюць і ажыўляюць яго, як кроплі расы ў волкі вечар, пасьля гарачага дня асьвяжаюць і ажыўляюць бедную, зьвялую краску, якая згарэла ад дзённай сьпякоты.

Мамка ачуньвала, але я ўсё яшчэ сядзела начамі каля яе пасьцелі. Часта Пакроўскі даваў мне кніжкі; я чытала, спачатку, каб не заснуць, пасьля больш уважліва, пасьля з зайздрасьцю; перада мной раптоўна адкрылася шмат новага незнаёмага мне, якога дасюль ня ведала. Новыя думкі, новыя ўражаньні хлынулі вялікім струменем у маё сэрца. І чым большага хваляваньня, чым большай сарамяжасьці і ўсілкаў каштавалі мне новыя ўражаньні, тым мілейшымі яны былі мне, тым больш соладка ахаплялі ўсю душу. Раптам хлынулі яны ў маё сэрца, не даючы яму адпачыць. Якісьці дзіўны хаос пачаў гнявіць усю істоту маю. Але гэты духоўны гвалт ня мог і ня ў моцы быў разгневаць мяне канчаткова, і гэта выратавала мяне.

Калі мамка ачуняла, нашы вячорныя спатканьні і доўгія гутаркі спыніліся; нам удавалася часамі перакідацца словамі, часта пустымі, мала вартымі, але мне да спадобы было надаваць усяму сваю вартасьць, сваю асаблівую цану, уяўную. Жыцьцё маё было поўнае, была я шчасьлівая, спакойна, ціха шчасьлівая. Так прайшло некалькі тыдняў... Неяк аднаго разу зайшоў да нас стары Пакроўскі. Ён доўга з намі гаманіў, быў не па-звычайнаму вясёлы, бадзёры, гамаманкі, сьмяяўся, жартаваў па-свойму, і, нарэшце,