Старонка:Бедныя людзі.pdf/39

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

джаем; не маракуйце, чым багата, тым і рада; ці было-б яшчэ ў нас саміх лепей. Татку раз-по-раз лаяла; казала, што лепшым за іншых хацеў быць, ды кепска і вышла; бач, жонку з дачкой пусьціў па сьвеце, і што, каб не знайшлося сваячніцы дабрачыннай, хрысьціянскай душы, гарлівай, ды яшчэ бог ведае, давялося-б, можа быць, сярод вуліцы з голаду згнісьці. Чаго-чаго яна не гаварыла! Ня так горна, як прыкра было яе слухаць. Мамка раз-по-раз плакала; здароўе яе з кожным днём горшала, яна на вачох сохла, а між тым мы з ёй працавалі з раньня да ночы, даставалі заказную работу, шылі, што вельмі не падабалася Ганьне Тодараўне; яна раз-пораз гаварыла, што ў яе ня модны магазын у доме. Але трэба было адзявацца, трэба было на непрадбачаныя выдаткі адкладаць; трэба было абавязкова свае грошы мець. На кожны выпадак зьбіралі, спадзяваліся, што можна будзе з часам пераехаць куды-небудзь. Але мамка апошняе сваё здароўе згубіла на рабоце: яна слабела з кожным днём. Хвароба, як чарвяк, відавочна падточвала жыцьцё яе і набліжала да труны. Я ўсё бачыла, я ўсё адчувала, ўсё выцерпела; усё гэта было на вачох маіх!

Дні праходзілі за днямі і кожны дзень быў падобны на ўчарайшы. Мы жылі ціха, быццам-бы і ня ў горадзе. Ганна Тодараўна пакрысе ўціхамірвалася, у меру таго, як сама зусім усьвядоміла сваё панаваньне. Ёй, між іншага, ніколі і ніхто ня думаў пярэчыць. У нашым пакоі мы былі адмежаваны ад яе палавіны калідорам, а побач з намі, як я ўпамінала ўжо, жыў