Старонка:Бедныя людзі.pdf/37

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

яе прытуліцца. Мамка падзякавала і доўга не адважвалася; але таму, што нічога не парадзіш, і іншай даць рады ніяк нельга было, то і сказала, нарэшце, Ганьне Тодараўне, што яе прапанову мы прымаем з падзякаю. Як пяпер памятаю раніцу, у якую мы перабіраліся з Пепярбурскай стараны на Васільеўскі востраў. Раніца была асеньняя, ясная, сухая, маразяная. Мамка плакала; мне было страх як сумна; грудзі ў мяне разрываліся, душа ныла ад якойсьці невядомай, страшнай нуды.. Цяжкая была пара..................................................................

2.

Спачатку, пакуль яшчэ мы, гэта значыцца, я і мамка, не абжыліся на нашым навасельлі, нам абедзьвюм было неяк боязна, дзіка ў Ганны Тодараўны. Ганна Тодараўна жыла ва ўласным доме, на шостай лініі. У доме ўсяго было пяць чыстых пакояў. У трох з іх жыла Ганна Тодараўна і стрэчная сястра мая, Алеся, якая ў яе гадавалася, — дзіцянё, сіротка, бяз бацькі і маткі. Потым у адным пакоі жылі мы, і, нарэшце, у апошнім пакоі, побач з намі жыў адзін бедны студэнт Пакроўскі, кватарант Ганны Тодараўны. Ганна Тодараўна жыла вельмі добра, багацей, як можна было падумаць; але сродкі яе былі невядома скуль, таксама, як і яе заняткі. Яна заўсёды непакоілася, заўсёды была заклапочана, выяжджала і выходзіла па некалькі раз на дзень; але што яна