Старонка:Бедныя людзі.pdf/189

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

«Дэбош» - ад франц. debauche — распуста, гулянка, непарадак.

«Сотэ папільет» — патрава ў рэсторане.

«Пашквілянты няпрыстойныя...» — ад слова пасквіль — брыдкая плётка, непраўдзівы данос.

«Тытулярны райца» — адзін з самых дробных чыноў у дарэволюцыйныя часы. Тытулярным райцам, між іншага, быў і Акакі Акакіевіч Башмачкін.

Жніўня 5.

«Будачнік» — так у дарэформаваных гарадох звалі ніжэйшых паліцэйскіх, якія вартавалі ў адумысловых будках, на рагох вуліц.

Жніўня 11.

«Конкета» — ў значэньні інтрыгі каханьца (фрап. conquete — заваёва).

«Ловелас» — першапачатковае імя распуснага героя романа Рычардсона «Кларыса Гарлоў», у больш шырокім сэнсе — спакусьнік.

Верасьня 11.

«Пчелка» — г. зн. «Северная. Пчела», газэта, якую выдаваў Ф. Булгарын.