Старонка:Бедныя людзі.pdf/127

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

заштырхалі мяне мужыччо! Сполах найшоў на мяне, страшна рабілася, ужо я пра грошы і думаць, папраўдзе, не хацеў, — на авось, так на авось! Каля самага Васкрасенскага моста ў мяне падэшва адстала, так што ўжо і сам ня ведаю, на чым я пайшоў. А тут наш пісар Ермалаеў спаткаўся са мною, выпрастаўся, стаіць, вачыма праводзіць, быццам на гарэлку просіць; эх, браток, падумаў я, на гарэлку, ужо якая туг гарэлка! Замарыўся я страх як, прыпыніўся, адпачыў крыху, ды і падыбаў далей. Знарок разглядаў, за што думкамі зачапіцца, маркоту разагнаць, падбадзёрыцца, ды не; ніводнай думкі ні да чога ня мог прыляпіць, ды і забрудзіўся ў дадатак так, што самога сябе сорамна стала. Пабачыў, нарэшце, я здалёку дом драўляны, жоўты з мэзанінам, уродзе бэльведэра — ну, так, думаю, так яно ёсьць, гэтак і Амельян Іванавіч гаварыў, — Маркава дом. (Ён і ёсьць, гэты Маркаў, матачка, што на процанты дае). Я ўжо і сябе тут ня ўспомніў, і ведаў-жа, што Маркава дом, а запытаўся такі будачніка, — чый, вось, гэты, браток, дом? Будачнік такі грубіян, гаворыць нехаця, быццам злуе на кагосьці, словы пра зубы цэдзіць, — ды ўжо так, кажа, гэта Маркава дом. — Будачнікі гэтыя ўсе такія нячулыя, — а што мне будачнік? — А вось усё неяк было ўражаньне кепскае і няпрыемнае, словам, усё адно да аднаго; з усяго што-небудзь выведзеш падобнае з сваім становішчам, і гэта заўсёды так бывае. Каля дому я тры канцы зрабіў па вуліцы, і чым больш хаджу, тым горш робіцца; — не, думаю, ня дасьць, ні за што ня