Старонка:Бедныя людзі.pdf/123

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ад свайго брата чыноўніка і раней мне ня было масьляніцы, — цяпер, матачка, і казаць няма чаго. Я хаваю, я да макулінкі ад усіх усё хаваю, і сам хаваюся, і на службу заходжу дык бачкомбачком, хаваюся ад усіх. Гэта-ж толькі вам прызнацца, хапае ў мяне сілы і духу... А ну як ня дасьць! Ну, не, лепш, Барбарачка, і ня думаць пра гэта, і такімі думкамі загадзя не забіваць душы сваёй. Да таго і пішу гэта, каб перасьцерагчы вас, каб самі вы пра гэта ня думалі і нядобраю думкай ня мучыліся. Ах, божа мой, што гэта з вамі будзе тады! Яно, праўда і тое, што вы тады з гэтай кватэры ня выедзеце, і буду я з вамі, — ды не, ужо я і не вярнуся тады, я проста згіну куды-небудзь, прападу. Вось я вам тут расьпісаўся, а пагаліцца-б трэба. Яно ўсё прыстайней, а прыстойнасьць заўсёды ўмее знайсьці. Ну, памажы божа! Памалюся, ды ў дарогу!

М. Дзевушкін.

Жніўня 5.

Любы Макар Аляксеевіч!

Ужо хоць-бы вы ў роспач не ўпадалі! І так гора даволі. — Пасылаю вам трыццаць капеек срэбрам, больш ніяк не магу. Купіце сабе там, што вам больш патрэбна, каб хоць да заўтрага пражыць як-небудзь. У нас у саміх амаль нічога не засталося, а заўтра ўжо і ня ведаю, што будзе. Сумна, Макар Аляксеевіч! Аднак, ня сумуйце; не ўдалося, дык што-ж рабіць! Тадора кажа, што яшчэ не бяда, што можна да часу і на