Наш кожны дзень авеяны
Легендай баявой.
Наш сцяг не раз прастрэлены,
Заліт не раз крывёй.
Заўжды стаім на варце міру,
Агнямі скрэпленай сцяной.
АБВ за справу міру
Гатова ў бой, гатова ў бой,
Гатова ў смертны бой!
Танкі — строем!
Гарматы — к бою!
Пяхота — па фронту грымі!
Пад музыку сталі
Мы дух гартавалі,
Мы — сіла Совецкай зямлі!
Ішлі мы на Юдзеніча
Пад часты гром гармат,
Касцьмі дарогі сцелячы
Ў баях за Ленінград.
Змяталі банды дзікія
Штыком — супроць мартыр,
Парвалі на Дзенікіне
Антантаўскі мундзір.
Мы на драздоўцаў ехалі
З кіпеннем у крыві;
Мы помнім пад Арэхавым
Геройскія баі.
У пяцьсот штыкоў стрымалі мы
Пяцьтысячную раць,
Курсант, смяртэльна ранены,
Не пакідаў страляць.
Хай вораг зноў адважыцца
Хоць крок пераступіць,
Касцьмі ў магілу зляжа ён
Ля волатаў граніц.
|