Старонка:Бацькі і дзеці (1937).pdf/42

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Нікалай Пятровіч кіўнуў галавой.

— Арыстакратызм, лібералізм, прагрэс, прынцыпы, — гаварыў між тым Базараў: — падумаеш, колькі замежных... і бескарысных слоў! Рускаму чалавеку яны задарма не патрэбны.

— Што-ж яму патрэбна па-вашаму! Паслухаць вас, дык мы знаходзімся па-за чалавецтвам, па-за яго законамі. Злітуйцеся, — логіка гісторыі патрабуе...

— Ды на што нам гэта логіка? Мы і без яе абыходзімся.

— Як так?

— Ды гэтак-жа. Вам, я спадзяюся, не патрэбна логіка для таго, каб пакласці сабе кавалак хлеба ў рот, калі вы галодныя. Куды нам да гэтых абстракцый!

Павел Пятровіч узмахнуў рукамі. — Я вас не разумею пасля гэтага. Вы абражаеце рускі народ. Я не разумею, як можна не прызнаваць прынсіпаў, правілаў? У сілу чаго-ж вы дзейнічаеце?

— Я ўжо казаў вам, дзядзечка, што мы не прызнаем аўтарытэтаў, — умяшаўся Аркадзій.

— Мы дзейнічаем у сілу таго, што мы прызнаем карысным, — прамовіў Базараў. — У цяперашні час карысней за ўсё адмаўленне — мы адмаўляем.

— Усё?

— Усё.

— Як? не толькі мастацтва, паэзію... але і... жах вымавіць...

— Усё, — з невымоўным спакоем паўтарыў Базараў.

Павел Пятровіч уставіўся на яго. Ён гэтага не чакаў, а Аркадзій нават пачырванеў ад задавальнення.

— Аднак дазвольце, загаварыў Нікалай Пятровіч. — Вы ўсё адмаўляеце, альбо, кажучы дакладней, вы ўсё разбураеце... Але патрэбна-ж і будаваць.

— Гэта ўжо не наша справа... Спярша трэба месца расчысціць.

— Сучаснае становішча народу гэтага патрабуе, — з важнасцю дадаў Аркадзій: — мы павінны выконваць гэтыя патрабаванні, мы не маем права аддавацца задавальненню асабістага эгаізма.

Гэта апошняя фраза, відаць, не спадабалася Базараву, ад яе тхнула філасофіяй, гэта значыць рамантызмам, бо Базараў і філасофію называў рамантызмам, але ён не палічыў патрэбным пярэчыць свайму маладому вучню.

— Не, не! — ускрыкнуў з раптоўным імпэтам Павел Пятровіч: — я не хачу верыць, што вы, панове, спараўды ведаеце рускі народ, што вы прадстаўнікі яго патрэб, яго