Старонка:Бацькі і дзеці (1937).pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

на чалавека, і Аркадзій вымавіў апошнія словы цвёрда, нават з эфектам.

— Дзякуй, Аркаша, — глуха загаварыў Нікалай Пятровіч, і пальцы яго зноў захадзілі па брывах і па лобе. — Твае меркаванні сапраўды правільныя. Канешне, каб дзяўчына не варта была... Гэта не лёгкадумная жадлівасць. Мне нялёгка гаварыць з табой пра гэта; але ты разумееш, што ёй цяжка было ўвайсці сюды, пры табе, асабліва ў першы дзень твайго прыезду.

— У такім выпадку я сам пайду да яе, — ускрыкнуў Аркадзій з новым прытокам вялікадушных пачуццяў і ўсхапіўся з крэсла. — Я ёй растлумачу, што ёй няма чаго мяне сароміцца.

Нікалай Пятровіч таксама ўстаў:

— Аркадзій, — пачаў ён, — зрабі ласку... як-жа можна... там... Я цябе не папярэдзіў...

Але Аркадзій ужо не чуў яго і пабег з тэрасы. Нікалай Пятровіч паглядзеў яму ўслед і ў збянтэжанні апусціўся на крэсла. Сэрца яго забілася... Ці ўявілася яму ў гэты момант няўхільная дзівачнасць будучых адносінаў паміж ім і сынам, ці ўсведамляў ён, што бадай ці не больш уважыў-бы яго Аркадзій, калі-б ён зусім не кранаўся гэтае справы, ці папракаў ён самога сябе ў слабасці — сказаць цяжка; усе гэтыя пачуцці былі ў ім, але ў выглядзе адчунанняў — і то цмяных; а з твара не сыходзіла чырвань, і сэрца білася.

Пачуліся шпаркія крокі, і Аркадзій увайшоў на тэрасу. — Мы пазнаёміліся, бацька! — ускрыкнуў ён з выразам нейкай ласкавай і добрай урачыстасці на твары. — Фядос’я Нікалаеўна, сапраўды, сягоння не зусім здарова і прыдзе пазней. Але як-жа ты не сказаў мне, што ў мяне ёсць брат? Я-б ужо ўчора вечарам яго расцалаваў, як я зараз расцалаваў яго.

Нікалай Пятровіч хацеў нешта вымавіць, хацеў падняцца і абняць сына... Аркадзій кінуўся яму на шыю.

— Што гэта? Ізноў абнімаецеся? — пачуўся ззаду іх голас Паўла Пятровіча.

Бацька і сын аднолькава ўзрадаваліся прыходу яго ў гэту хвіліну; бываюць становішчы чуллівыя, з якіх усё-такі хочацца хутчэй выйсці.

— Чага-ж ты дзівішся? — весела загаварыў Нікалай Пятровіч. — Праз такі час дачакаўся я Аркашы... Я з учарашняга дня і наглядзецца на яго не паспеў.

— Я зусім не дзіўлюся, — заўважыў Павел Пятровіч: — я нават сам не ад таго, каб з ім абняцца.

Аркадзій падышоў да дзядзькі і зноў адчуў на шчоках сваіх датыкненне яго пахучых вусоў. Павел Пятровіч пры-