Старонка:Барысенак. Нацыянальны характар Літоўскага Статута 1529.pdf/5

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Ці адбывалася рэцэпцыя Рускай Праўды літоўскім правам шляхам непасрэднага прыстасаваньня іменна гэтага помніка, ці толькі ўскосным шляхам—паколькі нормы сподыфікаваных у Рускай Праўдзе перайшлі ў юрыдычную практыку беларускіх зямель[1].

Трэба адзначыць, што проф. Максімейка ў больш познай сваёй працы: „Руская Праўда і літоўска-рускае права" карыстаецца і матэрыялам з судовай практыкі XV—XVII ст., але толькі, галоўным чынам, з тэй мэтаю, каб літоўска-рускім правам высьветліць Рускую Праўду.[2] Гэта, зразумела, зусім іншы падыход да Літоўскага Статуту.

Сучасная пастаноўка пытаньня аб нацыянальным характары Літоўскага Статуту высоўвае новыя моманты ў дасьледаваньні гэтага помніка. Калі ўжо ўзьнікла спрэчка аб тым, чыя праватворчасьць была больш актыўнай у Літоўскай дзяржаве, дык мабыць патрэбна спыніцца ня столькі па падабенствах розных нацыянальных праўных сыстэм (а іх можна знайсьці ня мала), колькі на рознасьці. З другога боку, толькі вывучэньне звычаёвага права і судовай практыкі, паколькі гэта можна выявіць з судовых спраў гаспадарскага (вялікакнязеўскага) суду, можа зьвязаць Літоўскі Статут з сучаснай яму эпохай. У гэтых адносінах уся папярэдняя літаратура аб Літоўскім Статуце амаль нічога ня можа даць.

III

Юрыдычны сэпаратызм Літоўскай дзяржавы напярэдадні выданьня Статуту 1529 году, які знайшоў сваё выражэньне ў многалічбавых, земскіх прывілеях, заходзіць у далёкую старадаўнасьць. Яшчэ аўтар „Повести временных лет", выкладаў сваю тэорыю зьяўленьня рускай зямлі, адзначыў рознастайнасьць права, якое дзейнічала сярод розных пляменьняў: „шляху бо обычаи свои, и законъ отецъ своихъ и преданья, кождо свой нравъ"[3]. Далей летапісец пералічае некаторыя звычаі славянскіх пляменьняў, якіх не існавала, па яго словах, у палян. У яго час узровень праўнага разьвіцьця ў асобных землях быў розны. Так, нават бліжэйшыя суседзі палян—драўляне ведалі яшчэ шлюб шляхам крадзежу („умыковаху у воды дѣвица"), у іх панавала помста („убиваху друг друга"). Крывічы называюцца паганымі, таму што, як і Вяцічы, паляць нябожчыкаў і сьвяткуюць трызну.

Гэты юрыдычны сэпаратызм павінен быў адчуць зруйнавальны ўплыў з боку Рускай Праўды. Але да якой ступені ішоў невіліруючы Ўплыў гэтага помніка на мясцовае звычаёвае права?

Для параўнаньня Руская Праўда са звычаёвым правам, якое дзейнічала ў розных другіх рускіх землях, ёсьць матэрыял, хоць і ня вельмі

  1. Грушэўскі. Іст. Укр.—Русі. V, стар. 631.
  2. Зборнік артыкулаў па гісторыі права, які прысьвячаецца М. Ф. Уладзімірскаму- Буданову. Кіеў, 1904 г.; стар. 382 і наступныя.
  3. "Повесть временных лѣтъ" па Лаўрэньцьеўскаму сьпісу. Выд. Архіол. Кам. СПБ. 1910 г., стар. 12.