Старонка:Барвенак (1924).pdf/79

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ЯК ГОЖА…

Як гожа ў паветры запахла вясной,
Як зырка пячэ залацісты прамень!
Луг сьцелецца траўкай, шыр ніў збажыной,
А з зелені лесу саткаўся ўжо цень.

Вядзе вецярочак над рэчкай гамонку,
Што доўгаю стужкай праз зелень блішчыць,
Скрозь чуюцца песьні вясёласьці звонкай,
сіліцца кветка лісткі распусьціць.

Хто працай заняты, — хто песьні сьпявае…
Эх, вабіць прыроды вялікі прастор!
Эх, міла, прыгожа пара веснавая, —
Рад рвацца душою да сонца і зор!

1922 г.