Старонка:Барвенак (1924).pdf/77

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ВЕСНАВЫЯ ЧАРЫ.

Разьлілісь ў паветры веснавыя чары;
І к прастору рвецца маіх думак рой,
Кроў хвалюе ў жылах, сэрца дыша жарам,
І душа складае дзіўнай песьні строй…

Хочацца, каб шчасьцем днёў вясновых, гожых
Жыцьце прасьвятлела і мае пары,
Бо агоркнуў надта час зімы астрожы,
Без пагляду сонца і сьвятла зары.

Хочацца пад кусьцік сьвежай зеляніны,
Каб ўдыхнуць у грудзі яго лісьцяў пах,
І пахучых кветак белага язьміну,
І травы зялёнай на лугох, палях!

Вось чаму ня ў сіле я стрымаць жаданьняў:
Хочацца мне ласкі шчырае душы,
Хочацца упіцца марамі каханьня,
Кінуць адзіноту сумную душы!

1922 г.