УЖО ВЯСНА.
Рака бурліць, рака нясецца, Парваўшы путы, ўдаль цячэ, А сонца твар вясной сьмяецца І прыпякае ўсё ямчэй…
Рака бяжыць, бунтуюць хвалі, Ўзьнімаюць белыя грабні І рвуцца ў радасныя далі… Наўкол — прастор, краса, агні…
За хваляй думка ўдаль імкнецца, Прастору хочацца душы, І песьню хочацца запеці, Нуды пазбыўшыся й цішы!
1922 г.