Старонка:Барвенак (1924).pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная
∗     ∗

Я ня раз ў дрэнны час
Думаю-гадаю;
А над чым і зачым?
— Долі я ня маю…

І агорк, як ў турме,
Час жыцьця бяз долі
І што дзень думак цень
Цісьне дух да болі…

Час бяжыць і ляціць
Быстраю стралою,
А нуда ды бяда
Не даюць спакою.

1912 г.