Старонка:Барвенак (1924).pdf/162

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

НАЧЛЕГ.

Ці ёсьць лепшае раздольле,
Як начлег. У лузе спаць,
Аддыхнуці ад бяздольля
І з дзяўчынай жартаваць.
Неба яснае, як мора,
Грэе плечы мне агонь,
А там далей на прасторы
Заблудзіў — рагоча конь…
Лес шуміць, шуміць лістамі,
Нібы хоча напужаць…
Селі ўкруг агню радамі
Дзяўкі, хлопцы, каб сьпяваць…
І пяюць яны раздольле,
Апяваюць Беларусь,
Шыр і Нёману прывольле…
Ўдаль за песьняй я нясусь…

1921 г.