Старонка:Барвенак (1924).pdf/114

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ВІХОР.

Вось віхор-страхадзёр
Загудзеў, зашумеў,
Стрэху зьдзёр і папёр,
Пыл замёў ён з палёў;

Зашугаў, застагнаў,
Павярнуў, скавытнуў,
Узьняў пясок і пашоў
І дзьмухнуў і гукнуў.

Затрашчэў, засьвішчэў
Злосна, моцна ў бары,
Лістам дрэў шамацеў;
Ён зьвярнуў дуб стары.

Стук і гук скрозь пайшоў,
Рэхам-сьмехам аддаў…
Чаго йшоў, што знайшоў,
Ён злаваў ці гуляў?..

1910 г.