У Багушэвіча:
А як прыдуцца дажынкі, |
Або яшчэ, па лініі апаэтызавання сілы народнай працы.
У Я. Купалы:
Глянь, высокінькі бор, — |
У Багушэвіча:
З камаровы нос сякерку |
Ёсць пераклічка з творчасцю Багушэвіча і ў вершы «Пажалей мужыка». Тут зварот да пана-багача па інтанацыі і па зместу падобны да такога-ж зварота ў вершы «Не чурайся» Ф. Багушэвіча. Я. Купала піша:
Пажалей мужыка бедака, |
Адпаведная мясціна ў вершы Ф. Багушэвіча гучыць аналагічна:
Не чурайся мяне, панчок, |
У цэлым-жа вершы па зместу розныя. У той час, калі Ф. Багушэвіч не ідзе далей іранічнага зварота да пана, Я. Купала гаворыць аб грознай часіне народнай расправы з «трутнямі пчольных прац»:
За крыўду сваю адамсціць, |
У гэтым вершы выразна раскрываецца характар сувязі творчасці Я. Купалы з творчасцю Ф. Багушэвіча. У Я. Купалы няма простага запазычання, а ёсць далейшае развіццё рэалізма Ф. Багушэвіча. Я. Купала скарыстоўваў некаторыя матывы паэзіі Ф. Багушэвіча не па эпігонску, а творча, як паэт, у якога свой самабытны голас, як паэт, які, абапіраючыся на лепшыя здабыткі беларускай, рускай і украінскай паэзіі, узняў беларускую паэзію пачатку ХХ стагоддзя на новую, да таго часу недасягальна-высокую ступень.
Сляды ўплываў Ф. Багушэвіча на паэзію Я. Купалы мы знаходзім не толькі ў першым зборніку «Жалейка», але і ў пазнейшых зборніках, асабліва ў зборніку «Шляхам жыцця. Гэты