Перайсці да зместу

Старонка:Аснаўныя пачаткі арытмэтыкі.pdf/70

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Дзяленьне дзесяцёрных дробязяў.

205.Пры дзяленьні дзесяцёрных дробязяў бываюць два выпадкі: 1) калі дзельнік — лік цэлы і 2) калі дзельнік — дзесяцёрная дробязь.

206.Каб разьдзяліць дзесяцёрную дробязь на цэлы лік, трэба разьдзяліць спачатку цэлы лік, паставіць у дзелі коску і потым паступова дзяліць дзесятыя, сотыя, тысячныя долі і г. д. Калі пры дзяленьні дастанецца астача, дык яе зварочваюць у дзесятыя долі, прыпісаўшы да яе справа нуль, і робяць дзяленьне; з новымі астачамі (калі гэтыя дастануцца) робяць гэтак-жа сама, г. зн. зварочваюць у сотыя, тысячныя і г. д. да таго часу, пакуль зусім не дастанецца астачы, або пакуль ня будзе ясна, што дзяленьне ня можа скончыцца без астачы.

Калі ў дзельным, замест цэлага, знаходзіцца нуль, або калі дзельны меншы за дзельнік, дык у дзелі, замест цэлага, трэба паставіць нуль, а з дзельным рабіць, як з астачаю, па вышэйшаму.

Прыклады: 57 ,65
16
50
20
40
0
8
7,20625
0,3
30
20
0
4
0,075

Калі дзяленьне дзесяцёрных дробязяў ня можа кончыцца без астачы, дык у дзелі можна застанавіцца на якім-небудзь парадку, а астатнія лічбіны адкінуць і, такім чынам, дастанецца прыблізная дзель; але калі першая з адкідваемых лічбінаў будзе абазначана шасьцёркаю, сямёркаю, васьмёркаю або дзевяткаю, дык папярэднюю трэба павялічыць на адзінку, каб памылка была меней значная.

Трэба заўважыць, што прыблізныя дзелі заўсёды пунктуальны да 1/2 дзесяцёрнае долі таго парадку, якім яны канчаюцца.

207.Каб разьдзяліць цэлы лік на дзесяцёрную дробязь або дзесяцёрную дробязь на дзесяцёрную, трэба адкінуць у дзельніку коску і павялічыць дзельны ў столькі разоў, у колькі павялічыўся дзельнік, і затым рабіць па правілу дзяленьня на цэлы лік.

Напрыклад: 35,48 : 0,24 = 3548 : 24; 0,375 : 0,25 = 37,5 : 25; 0,54 : 0,0032 = 5400 : 32 i г. д.