Перайсці да зместу

Старонка:Аснаўныя пачаткі арытмэтыкі.pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ны множыва (дзельны), адзін з множнікаў (дзельнік) можа быць павялічаны ў некалькі разоў, толькі пры варунку паменшаньня другога сумножніка (дзелі) ў столькі-ж разоў.

83.Калі дзельнік паменшыцца ў некалькі разоў, дык дзель павялічыцца ў столькі-ж разоў, бо, пакідаючы, бяз зьмены множыва (дзельны), адзін з множнікаў (дзельнік) можа быць паменшаны толькі пры варунку павялічаньня другога сумножніка (дзелі) ў столькі-ж разоў.

84.Калі дзельны і дзельнік адначасна павялічацца, або паменшацца ў адзін і той самы лік разоў, дык дзель ня зьменіцца.

Знакі, дужкі, формуля.

Апроч ведамых ужо нам знакаў, служачых для абазначаньня дзеяньняў (+, -, ×, ·; :, |—) і знака роўнасьці (=), ў арытмэтыцы ўжываюцца яшчэ знакі: > больш [9>7], < менш [7<9] і дужкі. Дужкі маюць чарговы выгляд: ( ) круглыя, [] квадратныя і {}фігурныя.

Дужкі паказваюць, што патрэбна спачатку вылічываць выраз паміж дужкамі, а потым над адтрыманым рэзультатам зрабіць чарговае паказанае дзеяньне.

Калі пры разьвязваньні задач патрэбныя дзеяньні ня робяцца сапраўды, а паказваюцца толькі знакамі, дык дастаецца арытмэтычны выраз або формуля.

Каб з формулы адтрымаць рэзулатат, трэба раскрыць ўсе дужкі, каторыя ў ёй ёсьць, і зрабіць паказаныя знакамі дзеяньні, пры чым раскрыцьцё трэба пачынаць з сярэдніх дужак.

Увага. Пры разьвязваньні задач вельмі карысна, раней скончаньня дзееньняў, паказаць формулай (дзе гэта можна), якія дзеяньні, пад якімі лікамі і ў якім парадку трэба зрабіць для адтрыманьня адказу на задачу.