Перайсці да зместу

Старонка:Аснаўныя пачаткі арытмэтыкі.pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Правіла множаньня многазначнага ліку на адназначны.

Каб памножыць многазначны лік на адназначны, трэба падпісаць множнік пад адзінкамі множанага, працягнуць рысу і зьлева паставіць знак множаньня. Множаньня пачынаюць з звычайных адзінак і затым паступова множаць дзесяткі, соткі, тысячы і г. д.

Калі множаньня якой-небудзь лічбіны дастаецца адназначны лік, то яго пішуць у множыве, як ён ёсьць, калі-ж множыва выражана двухзначным лікам, то адзінкі яго пішуць у множыве, а дзесяткі дадаюць да ліку, каторы дастаецца ад множаньня чарговай лічбіны множанага на множнік.

55.Каб памножыць які-небудзь лік на 10, 100, 1000 і, наагул, на лік, каторы абазначаны адзінкай з нулямі, трэба да множанага прыпісаць столькі нулëу, колькі іх ёсьць пры адзінцы.

Няхай, напрыкад, патрэбна 756 памножыць на 100; гэта значыць, што дадзены лік трэба ўзяць складанкай 100 разоў, або павялічыць яго ў 100 разоў, значыцца, адзінкі яго павінны зьмяніцца ў соткі, дзесяткі, у тысячы і г. д., а гэта зробіцца само сабой, калі да дадзенага ліку прыпісаць два нулі (756·100=75600).

56.Каб памножыць лік на адну значную лічбіну з нулямі, трэба множаны памножыць на значную лічбіну і да множыва прыпісаць столькі нулёу, сколькі іх знаходзіцца ў множніку.

Няхай, напр., патрэбна 365 памножыць на 700.}}
Дзеля таго, што 700=7·100, дык 365·700=365·7·100; але 365·7=2555, дык 365·700=2555·100=255500.

57.Калі множаны або множаны і множнік канчаюцца нулямі, дык лікі трэба перамножыць так, як калі-б гэтых нулёў зусім ня было; потым да адтрыманага множыва прыпісываюцца ўсе нулі, каторымі канчаюцца множаны і множнік.

Прыклады:

7500
×15
3700
×1800
375 296
75 37
112500 6660000