Перайсці да зместу

Старонка:Арлянка (1932).pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Між герояў,
што славяцца досьціпам рук,
Вызначаем пачэснае месца ім:
Яны ўсе баранілі калісь Беларусь
Радавымі чырвонаармейцамі.

Яны ўсе ваявалі за нашу вясну —
Гэта помняць жывыя
і ведаюць,
І упарта,
сумленна
цагліны нясуць
У падмурак Комуны сусьветнае.

Маладыя поэты!
У цёмных лясох
мы ня біліся з ворагам шаблямі вострымі, —
Песьню славы і мужнасьці
Мы панясом,
Як вянок на магілы геройскія.

Мы прысьвецім найлеишае слова сваё
Тым,
што йшлі праз балоты палескія,
Што загінулі слаўна ў адважных баёх
за Беларусь,
за Савецкую