Перайсці да зместу

Старонка:Арлянка (1932).pdf/35

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Офіцэр:

— Хлопцы,
а хто галаву прынясе
Дзеўчыны тэй
і злачынца?
Гайда сядлаць,
каб у момант былі
Ўсе,
як адзін,
вы гатовы!..
Не шкадаваць:
ні мужычай крыві,
Ані
упартых галоваў!

10

Гойсаюць конна паны па сяле,
Пыл адплывае у далі,
Гоняць сялян за нядоляй усьлед,
Хутка ў маёнтак сагналі.

Вышаў на ганак улан-офіцэр:
— Шап-кі!
Паганае быдла!
Хто з вас конвойных узяў на прыцэл?
Хто нам рыхтуе пагібель?

Хто гэта сьмеў
за дзяўчыну
страляць